Палажэнне

Аб Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь

1. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінэнерга) з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мінэнерга каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

2. Мінэнерга ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама гэтым Палажэннем.

3. У структуру цэнтральнага апарату Мінэнерга ўваходзяць дэпартамент з правамі юрыдычнай асобы, галоўныя ўпраўленні, упраўленні, аддзелы, сектары.

4. Асноўнымі задачамі Мінэнерга з’яўляюцца:

4.1. рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне энерга- і газазабеспячэння спажыўцоў Рэспублікі Беларусь;

4.2. правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Мінэнерга (далей – арганізацыі), у мэтах задавальнення патрэбнасці народнай гаспадаркі і насельніцтва ў электрычнай і цеплавой энергіі, прыродным і звадкаваным газе, цвёрдых відах паліва, іх рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання;

4.3. прыняцце ва ўстаноўленым парадку мер па забеспячэнню энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

4.4. прыняцце ва ўстаноўленым парадку мер па забеспячэнню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры стварэнні і функцыянаванні ядзернай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь;

4.5. падрыхтоўка сумесна з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прапаноў па фарміраванню энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і арганізацыя рэалізацыі гэтай палітыкі;

4.6. распрацоўка і ажыццяўленне мер па паляпшэнню плацежнай дысцыпліны пры разліках за паліва і энергію.

5. Мінэнерга ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

5.1. ажыццяўляе агульнае кіраванне арганізацыямі, праводзіць эканамічны аналіз іх дзейнасці, забяспечвае сумесна з кіраўнікамі гэтых арганізацый іх эфектыўнае функцыянаванне;

5.2. удзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў распрацоўцы праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

5.3. арганізуе распрацоўку асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі і іх рэалізацыю, а таксама прапаноў па павышэнню ўзроўню энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

5.4. арганізуе і каардынуе дзейнасць па стварэнню ядзернай энергетыкі і ажыццяўленню будаўніцтва і эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь;

5.5. удзельнічае ў фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне энергазберажэння;

5.6. удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па фарміраванню паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі Беларусь, фарміруе балансы прыроднага і звадкаванага газу, топачнага мазуту, электрычнай і цеплавой энергіі, цвёрдых відаў паліва для арганізацый;

5.7. распрацоўвае і забяспечвае рэалізацыю інвестыцыйных праграм, накіраваных на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці паліва- і энергазабеспячэння спажыўцоў;

5.8. ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць адносіны ў паліўна-энергетычным комплексе, аналізуе практыку прымянення гэтых актаў;

5.9. арганізуе распрацоўку і зацвярджае ва ўстаноўленым парадку тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне энерга- і газазабеспячэння спажыўцоў Рэспублікі Беларусь;

5.10. арганізуе і каардынуе работу арганізацый па распрацоўцы праектаў стандартаў, норм і правіл, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;

5.11. удзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў падрыхтоўцы прапаноў па фарміраванню дзяржаўнай палітыкі цэн на паліва і энергію;

5.12. прымае арганізацыйныя, эканамічныя і тэхнічныя меры па паляпшэнню плацежнай дысцыпліны пры разліках за спажытыя і пастаўленыя ў рэспубліку паліўна-энергетычныя рэсурсы, ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленню парадку гэтых разлікаў;

5.13. каардынуе ў межах сваёй кампетэнцыі знешнеэканамічную дзейнасць арганізацый, удзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў міжнародных дагавораў, якія адносяцца да сферы дзейнасці Мінэнерга, прадстаўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам інтарэсы Рэспублікі Беларусь у міжнародных энергетычных арганізацыях;

5.14. кіруе дзейнасцю органаў дзяржаўнага энергетычнага і газавага наглядаў;

5.15. прымае меры па забеспячэнню тэхналагічнай і экалагічнай бяспекі, аховы працы, прадухіленню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на аб’ектах арганізацый;

5.16. рэалізуе ва ўстаноўленым парадку меры па сацыяльнай абароне работнікаў арганізацый, стымуляванню павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканаленню яе аплаты;

5.17. праводзіць у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўную кадравую палітыку, накіраваную на камплектаванне цэнтральнага апарату Мінэнерга, арганізацый высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў;

5.18. забяспечвае правядзенне навукова-тэхнічнай палітыкі, накіраванай на эфектыўную работу арганізацый, надзейнае забеспячэнне спажыўцоў палівам і энергіяй;

5.19. арганізуе ў адпаведнасці з заканадаўствам правядзенне навукова-даследчых работ, экспертызу бізнес-планаў, праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю і тэхнічнае пераўзбраенне аб’ектаў у арганізацыях;

5.20. у адпаведнасці з заканадаўствам рэалізуе правы на валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляе кіраванне прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне Мінэнерга акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў згодна з дадаткам, назначае прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гэтых юрыдычных асоб і забяспечвае кантроль за іх дзейнасцю;

5.21. распрацоўвае прапановы па ўрэгуляванню пытанняў пастаўкі ў рэспубліку паліўна-энергетычных рэсурсаў;

5.22. узаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вырашэнні эканамічных, сацыяльна-бытавых і іншых пытанняў дзейнасці арганізацый;

5.23. узгадняе палажэнні аб структурных падраздзяленнях аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне забеспячэння спажыўцоў палівам і энергіяй;

5.24. у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю арганізацый, вызначае для арганізацый парадак кіравання дзяржаўнай маёмасцю, прымае меры па ўдасканаленню бухгалтарскага ўліку, забеспячэнню эфектыўнасці выкарыстання і захаванасці дзяржаўнай маёмасці;

5.25. забяспечвае ў адпаведнасці з заканадаўствам мабілізацыйную падрыхтоўку арганізацый, уключаючы вырашэнне пытанняў, звязаных са стварэннем і ўтрыманнем мабілізацыйнага рэзерву матэрыяльных каштоўнасцей, падтрыманнем у пастаяннай гатоўнасці абсталявання і спецыяльных фарміраванняў для правядзення работ пры надзвычайных сітуацыях;

5.26. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах каштарысу на чарговы фінансавы (бюджэтны) год;

5.27. разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты);

5.28. па выніках разгляду зваротаў, аўтары якіх не задаволены вынікамі іх разгляду арганізацыямі і структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, што ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне забеспячэння спажыўцоў палівам і энергіяй, пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў выдае названым арганізацыям і структурным падраздзяленням абавязковыя для выканання прадпісання аб належным вырашэнні гэтых пытанняў;

5.29. ажыццяўляе праверкі захавання ў арганізацыях і структурных падраздзяленнях аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне забеспячэння спажыўцоў палівам і энергіяй, парадку разгляду зваротаў, у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, арганізуе выязныя праверкі работы са зваротамі;

5.30. па кожнаму выпадку неналежнага разгляду арганізацыямі і структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне забеспячэння спажыўцоў палівам і энергіяй, зваротаў накіроўвае іх кіраўнікам прадстаўленні аб прыцягненні службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне парадку разгляду зваротаў, да дысцыплінарнай адказнасці;

5.31. выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

6. Мінэнерга мае права:

6.1. прымаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку рашэнні аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі арганізацый;

6.2. заключаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару;

6.3. атрымліваць ад органаў дзяржаўнай статыстыкі інфармацыйныя і статыстычныя матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення ўскладзеных на Мінэнерга задач і функцый;

6.4. запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

6.5. ствараць ва ўстаноўленым парадку камісіі і экспертныя групы, прыцягваць у неабходных выпадках вучоных і кваліфікаваных спецыялістаў (на дагаворнай аснове) для выканання работ, якія патрабуюць спецыяльных ведаў па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі Мінэнерга.

Нараўне з правамі, выкладзенымі ў гэтым пункце, Мінэнерга мае таксама іншыя правы, прадастаўленыя заканадаўствам.

7. Мінэнерга ва ўстаноўленым парадку і ў межах сваёй кампетэнцыі выдае нарматыўныя прававыя акты, арганізуе і кантралюе іх выкананне.

Нарматыўныя прававыя акты, якія датычацца правоў, свабод і абавязкаў грамадзян або маюць міжведамасны характар, прымаюцца Мінэнерга калегіяльна ў форме пастаноў.

8. Мінэнерга ўзначальвае Міністр, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Міністр мае намеснікаў, якія назначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Міністр:

9.1. ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю Мінэнерга і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Мінэнерга задач і функцый;

9.2. размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Мінэнерга па кіраванню асобнымі напрамкамі яго дзейнасці;

9.3. уносіць прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб назначэнні на пасаду намеснікаў Міністра, дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, аб вызваленні іх ад пасады;

9.4. прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання адносна работнікаў цэнтральнага апарату Мінэнерга, у тым ліку кіраўніка і работнікаў Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, кіраўнікоў арганізацый;

9.5. зацвярджае структуру і штатны расклад цэнтральнага апарату Мінэнерга ў межах устаноўленай колькасці і расходаў на яго ўтрыманне;

9.6. у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады і падпісвае пастановы;

9.7. зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях цэнтральнага апарату Мінэнерга, акрамя Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам статуты арганізацый;

9.8. у адпаведнасці з заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў цэнтральнага апарату Мінэнерга, кіраўнікоў арганізацый, за выключэннем кіраўніка Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

9.9. зацвярджае графікі праверак захавання ў арганізацыях і структурных падраздзяленнях аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне забеспячэння спажыўцоў палівам і энергіяй, парадку разгляду зваротаў;

9.10. уносіць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Мінэнерга;

9.11. дзейнічае без даверанасці ад імя Мінэнерга, прадстаўляе яго інтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамі і маёмасцю Мінэнерга, адкрывае рахункі ў банках, заключае дагаворы;

9.12. забяспечвае захаванне дзяржаўных сакрэтаў у цэнтральным апараце Мінэнерга;

9.13. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

10.  У Мінэнерга ствараецца калегія ў складзе Міністра (старшыня калегіі), яго намеснікаў (па пасадзе), а таксама іншых кіруючых работнікаў цэнтральнага апарату Мінэнерга і арганізацый.

Колькасць і персанальны склад калегіі зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Калегія на сваіх пасяджэннях разглядае важнейшыя пытанні дзейнасці Мінэнерга, развіцця арганізацый.

Рашэнні калегіі, што датычацца ўнутрыгаліновай дзейнасці Мінэнерга, ажыццяўляюцца загадамі Мінэнерга, рашэнні калегіі па іншых пытаннях – пастановамі Мінэнерга.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж Міністрам і членамі калегіі пры абмеркаванні пытанняў і прыняцці рашэнняў Міністр рэалізуе сваё рашэнне і паведамляе аб гэтым у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а члены калегіі могуць інфармаваць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб сваёй пазіцыі.

11.  Для разгляду важнейшых навукова-тэхнічных праблем і напрамкаў развіцця арганізацый у Мінэнерга ствараецца навукова-тэхнічны савет. Палажэнне аб навукова-тэхнічным савеце і яго персанальны склад зацвярджаюцца Міністрам.

12.  Мінэнерга ажыццяўляе адміністрацыйную і фінансава-гаспадарчую дзейнасць Дэпартамента па ядзернай энергетыцы (у частцы прыёму і звальнення работнікаў, заключэння кантрактаў, ажыццяўлення кантролю за выкананнем іх умоў, прыняцця рашэнняў аб іх датэрміновым скасаванні, прымянення да работнікаў Дэпартамента мер заахвочвання, накладання дысцыплінарных спагнанняў, вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, справаводства).

13. Мінэнерга з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае рахункі ў банку, пячаць і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь са сваёй назвай, а таксама адпаведныя пячаці і штампы.

Палажэнне

Аб Дэпартаменце па ядзернай энергетыцы

1. Дэпартамент па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы (далей – Дэпартамент) з’яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінэнерга), надзеленым дзяржаўна-ўладнымі паўнамоцтвамі і ажыццяўляюць спецыяльныя (выканаўчыя, кантрольныя, рэгулюючыя і іншыя) функцыі ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі.

2. Дэпартамент ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, у тым лiку гэтым Палажэннем.

3. Задачамі Дэпартамента з’яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, забеспячэнне бяспечнага размяшчэння, праектавання, збудаванні, ўводу ў эксплуатацыю, эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі (далей – АЭС) у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

4. Дэпартамент ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

4.1. арганізуе і каардынуе дзейнасць па ажыццяўленню будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС;

4.2. распрацоўвае праграмы ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі, ажыццяўляе кантроль за іх рэалізацыяй;

4.3. распрацоўвае і арганізуе выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і ажыццяўляе кантроль за іх рэалізацыяй;

4.4. ажыццяўляе планаванне фінансавых сродкаў для выканання работ па праектаванню, будаўніцтву, эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі АЭС і ўтылізацыі ядзерных адходаў, забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне гэтых сродкаў;

4.5. ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва па пытаннях развіцця ядзернай энергетыкі;

4.6. арганізуе і праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу па ўсіх аспектах стварэння і функцыянавання ядзернай энергетыкі;

4.7. ўзаемадзейнічае ва ўстаноўленым парадку з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (далей – дзяржаўныя органы) і іншымі арганізацыямі па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi;

4.8. ажыццяўляе навукова-тэхнічную палітыку ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі;

4.9. забяспечвае і арганізуе распрацоўку нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, інфармацыйна-даведачных і іншых дакументаў у галіне развіцця ядзернай энергетыкі;

4.10. аналізуе практыку прымянення заканадаўства ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і ўносіць у Мінэнерга прапановы па яго ўдасканаленні;

4.11. узаемадзейнічае ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў з дзяржаўнымі органамі і міжнароднымі арганізацыямі замежных дзяржаў па пытаннях развіцця ядзернай энергетыкі, у тым ліку прадстаўляе інтарэсы Мінэнерга ў такіх органах і арганізацыях, а таксама ва ўстаноўленым парадку падрыхтоўвае да заключэння міжнародныя дамовы міжведамаснага характару;

4.12. ажыццяўляе кантроль за распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі па будаўніцтве АЭС, арганізуе ўзгадненне і зацвярджэнне яе ва ўстаноўленым парадку;

4.13. арганізуе прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку спецыялістаў для ядзернай энергетыкі і АЭС;

4.14. ажыццяўляе распрацоўку галіновых мерапрыемстваў, арганізуе правядзенне навуковых даследаванняў у галіне ядзернай энергетыкі, прыцягвае да правядзення навуковых даследаванняў навуковыя арганізацыі, навукоўцаў і спецыялістаў, у тым ліку замежных;

4.15. распрацоўвае і зацвярджае праграмы (планы) правядзення навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у галіне развіцця ядзернай энергетыкі;

4.16. распрацоўвае мерапрыемствы па ліквідацыі аварыйных сітуацый на АЭС;

4.17. стварае камісіі па папярэдніх, перыядычным і прыёмачныя выпрабаванні абсталявання і тэхнічных прылад АЭС;

4.18. разглядае праекты нарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў па пытаннях ядзернай энергетыкі;

4.19. удзельнічае ва ўстаноўленым парадку ў расследаванні абставінаў і прычын, якія выклікалі парушэнні ў працы АЭС;

4.20. арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне сусветнага вопыту ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі;

4.21. разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;

4.22. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з яго задачамі і функцыямі.

5. Дэпартамент для выканання сваіх задач і функцый мае права:

5.1. прыцягваць ва ўстаноўленым парадку: высокакваліфікаваных спецыялістаў да ўдзелу ў правядзенні экспертызы і праверак у галіне выкарыстання атамнай энергіі; на дагаворнай аснове навуковыя калектывы, вышэйшыя навучальныя ўстановы і іншыя арганізацыі для падрыхтоўкі прапаноў па праектах комплексных і мэтавых праграм;

5.2. ажыццяўляць знешнеэканамiчную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;

5.3. запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым парадку ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі.

6. Дэпартамент ўзначальвае дырэктар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Дэпартамента мае намесніка, які прызначаўся Міністрам энергетыкі па ўзгадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

7. Дырэктар Дэпартамента:

7.1. падпарадкоўваецца і падсправаздачны Міністру энергетыкі, падпарадкоўваецца яго намеснікам, адзін з якіх курыруе дзейнасць Дэпартамента, з’яўляецца членам калегіі Мінэнерга па пасадзе;

7.2. кіруе дзейнасцю Дэпартамента і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач і функцый;

7.3. выдае ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў загады, распараджэнні, зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях Дэпартамента і службовыя інструкцыі работнікаў Дэпартамента;

7.4. зацвярджае па ўзгадненні з Мінэнерга структуру і штатны расклад Дэпартамента ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў Мінэнерга і расходаў на яго ўтрыманне;

7.5. у якi вызначаецца Мінэнерга парадку прадстаўляе для прызначэння на пасады і вызвалення ад пасад работнікаў Дэпартамента;

7.6. дзейнічае без даверанасці ад імя Дэпартамента, прадстаўляе яго інтарэсы ў адносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца яго сродкамі і іншай маёмасцю, адкрывае рахункі ў банках, заключае дагаворы ў адпаведнасці з ускладзенымі на Дэпартамент задачамі і функцыямі;

7.7. падпісвае пры прадастаўленні ва ўстаноўленым парадку адпаведных паўнамоцтваў міжнародныя дамовы міжведамаснага характару;

7.8. забяспечвае рэалізацыю рашэнняў калегіі Мінэнерга;

7.9. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў межах сваёй кампетэнцыі.

8. Для калектыўнага абмеркавання найбольш важных пытанняў у Дэпартаменце ствараецца калегiя ў колькасці 5 чалавек, у складзе намесніка Міністра энергетыкі, які курыруе дзейнасць Дэпартамента (старшыня калегіі), дырэктара Дэпартамента, яго намесніка і іншых работнікаў Дэпартамента і Мінэнерга. Палажэнне аб калегіі і персанальны склад зацвярджаюцца Міністрам энергетыкі па прадстаўленні дырэктара Дэпартамента. Рашэння калегіі афармляюцца пратаколам. Па рашэннях, якія патрабуюць нарматыўнага замацавання, прымаюцца адпаведныя пастановы Мінэнерга. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж старшынёй і членамі калегіі рашэнне прымае старшыня калегіі і дакладвае пра рознагалоссі Міністру энергетыкі. Члены калегіі могуць праінфармаваць Міністра энергетыкі пра сваю пазіцыю.

9. Дэпартамент мае самастойны баланс, рахункі ў банках, пячатку і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь са сваёй назвай і найменнем Мінэнерга, а таксама іншыя друку і штампы.

10. Фінансаванне дзейнасці Дэпартамента ажыццяўляецца на падставе каштарысу, якая зацвярджаецца Мінэнерга ў межах расходаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне гэтага Міністэрства. (у рэд. пастановы Саўміна ад 2012/12/22 N 1193).

11. Маёмасць Дэпартамента з’яўляецца рэспубліканскай уласнасцю і замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання. Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2008 №1330