Энергетыка – адна з асноўных галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Яе развіцце вызначаецца стратэгіяй сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы і шэрагам праграм, якія забяспечваюць паслядоўнае дасягненне вызначаных прыярытэтаў пры падтрымцы і гарантыях на дзяржаўным узроўні. Органам дзяржаўнага кіравання, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні і рэалізуюць энергетычную палітыку краіны, з’яўляецца Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінэнерга).

Асноўныя задачы Мінэнерга – ажыццяўленне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінэнерга, у мэтах задавальнення патрэбнасці народнай гаспадаркі і насельніцтва ў электрычнай і цеплавой энергіі, прыродным і звадкаваным газе, цвердых відах паліва, а таксама іх рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання.

Мінэнерга падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у сваей дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй рэспублікі Беларусь, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама палажэннем аб Міністэрстве энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.

У структуру цэнтральнага апарата міністэрства ўваходзяць Дэпартамент па ядзернай энергетыцы з правамі юрыдычнай асобы, кіравання, аддзелы, сектары. Па стане на 1 студзеня 2016 г. у сістэму Мінэнерга ўваходзяць 78 арганізацый.