17 жніўня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Венесуэла зацікаўлена ў імпарце беларускіх тэхналогій і ноў-хаў. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску віцэ-прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Рамон Карысалес на пленарным пасяджэнні Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю мы імкнёмся да таго, каб не проста быць пакупнікамі тавараў, - падкрэсліў венесуэльскі віцэ-прэзідэнт. - Кіраўнік дзяржавы арыентуе нас на тое, каб мы актыўна пераймалі і вашы тэхналогіі. Гэта з'яўляецца адной з пастаянных галоўных тэм нашых перагавораў".
Рамон Карысалес адзначыў, што венесуэльскі бок зацікаўлены абмеркаваць на пасяджэнні камісіі шляхі паглыблення супрацоўніцтва з Беларуссю, якое ўжо дасягнула стратэгічнага ўзроўню, асабліва ў сферы энергетыкі, прамысловасці і вытворчасці прадуктаў харчавання.
У Беларусі таксама ёсць значная база тэхналагічных ведаў, якой у Венесуэлы пакуль няма, дадаў віцэ-прэзідэнт.-0-











