Атамная электрастацыя ў Беларусі будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.
Гэты выбар зроблены па выніках вывучэння трох пляцовак - Астравецкай, Краснапалянскай і Кукшынаўскай.
Беларусь плануе ўвесці ў эксплуатацыю два блокі АЭС магутнасцю 1 тыс. МВт кожны. Першы блок павінен быць уведзены ў 2016 годзе, другі - у 2018 годзе. Камісія адобрыла заключэнне пошукавых арганізацый. Падпісаны адпаведныя дакументы. Гэта пратакол пасяджэння Дзяржаўнай камісіі па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС і акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне.











