Навіны ПЭК
10.03.2009
10 сакавіка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Будаўніцтва АЭС у Беларусі будзе пачата ў 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што пытанне аб графіку будаўніцтва будучай станцыі, першы энергаблок якой плануецца ўвесці ў 2016 годзе, абмеркавана з дзяржкарпарацыяй Расатам.

20.02.2009

20 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. На мадэрнізацыю энергасістэмы, энергазберажэнне і пашырэнне выкарыстання мясцовых відаў паліва ў Беларусі ў бягучым годзе намечана накіраваць Br4,7-Br5,3 трлн. Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па выкананню ў 2009 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА  у Міністэрстве энергетыкі.

20.12.2008

Атамная электрастацыя ў Беларусі будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

Гэты выбар зроблены па выніках вывучэння трох пляцовак - Астравецкай, Краснапалянскай і Кукшынаўскай.

18.08.2009

18 жніўня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2011 годзе плануецца зэканоміць $60 млн., скарачаючы энергазатраты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такога паказчыка магчыма дасягнуць шляхам скарачэння выкарыстання энергіі на 460 млн. кВт.гадз за год, у тым ліку і за кошт энергазберажэння ў камунальнай сферы.

18.08.2009

18 жніўня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП Беларусі ў студзені-чэрвені 2009 года знізілася на 4,9 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прагнозам на 2009 год прадугледжана зніжэнне гэтага паказчыка на 8 працэнтаў.

Абагульненыя энергазатраты за І паўгоддзе адносна ўзроўню адпаведнага перыяду 2008 года знізіліся на 5 працэнтаў, што складае 692,8 тыс.

17.08.2009

17 жніўня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Венесуэла зацікаўлена ў імпарце беларускіх тэхналогій і ноў-хаў. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску віцэ-прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Рамон Карысалес на пленарным пасяджэнні Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю мы імкнёмся да таго, каб не проста быць пакупнікамі тавараў, - падкрэсліў венесуэльскі віцэ-прэзідэнт.