Біяграфія першага намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Таўпянца Э.Ф.

Таўпянец Эдуард Фёдаравіч нарадзіўся 25 чэрвеня 1939 года ў в.Коўбча Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1960 годзе скончыў Мінскі энергетычны тэхнікум, у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "Прамысловая цеплаэнергетыка".

З 1960 па 1966 год - майстар, інжынер канторы газавых сетак трэста па газіфікацыі "Мінгаз", старшы інжынер-вытворца работ канторы газавых сетак, старшы інжынер прамгрупы, старшы інжынер службы "Прамгаз" трэста па газіфікацыі "Мінгаз".

З 1966 па 1974 год - выконваючы абавязкі начальніка службы "Прамгаз" трэста па газіфікацыі "Мінгаз".

З 1969 па 1974 год - намеснік галоўнага інжынера трэста па газіфікацыі "Мінгаз".

З 1974 па 1977 год - начальнік эксплуатацыйна-тэхнічнага аддзела Галоўнага ўпраўлення па газіфікацыі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР - член калегіі Галоўгазу БССР.

З 1977 па 1983 год - начальнік Мінскага абласнога вытворчага аб'яднання газавай гаспадаркі.

З 1983 па 1988 год - намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па газіфікацыі.

З 1988 па 1991 год - намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі.

З 1991 па 1992 год - першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі.

З 1992 па 2002 год - прэзідэнт Беларускага канцэрна па паліву і газіфікацыі.

З 2002 па 2003 год - першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 2003 па 2004 год - выконваючы абавязкі Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 2004 года і да гэтага часу - першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя ўзнагароды:

  • Ганаровае званне "Заслужаны работнік бытавога абслугоўвання насельніцтва Беларускай ССР" (1980);
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981);
  • Ордэн Айчыны III ступені (2001);
  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999, 2004);
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999, 2005).