Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Азярэц А.У.
Біяграфія
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства), калегіі Міністэрства, нясе адказнасць за выкананне ўскладзеных на Міністэрства задач і функцый.
Курыруе пытанні:
вызначэння агульнай стратэгіі развіцця, знешнеэканамічнай і навукова-тэхнічнай палітыкі паліўна-энергетычнага комплексу;
забеспячэння энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
узаемадзеяння з органамі дзяржаўнага кіравання і кантролю;
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, фарміравання кадравага складу кіраўнікоў арганізацый і яго рэзерву;
рэструктурызацыі і рэфармавання галін паліўна-энергетычнага комплексу.
Кіруе работай:
першага намесніка Міністра;
намеснікаў Міністра;
галоўнага бухгалтара;
памочніка Міністра;
саветніка Міністра;
аддзела прававога забеспячэння;
аддзела кадравай работы ў частцы падбору і расстаноўкі кадраў, заключэння кантрактаў;
першага аддзела;
кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення;
аддзела працы, заработнай платы і сацыяльнай палітыкі ў частцы арганізацыйных структур паліўна-энергетычнага комплексу і цэнтральнага апарату Міністэрства, палітыкі ў галіне заработнай платы.
Першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Таўпянец Э.Ф.
Біяграфія
Заключае дагаворы па закупцы тавараў, работ і паслуг для патрэб цэнтральнага апарату Міністэрства, удзельнічае ў разглядзе архітэктурных (будаўнічых) праектаў і актаў прыёмкі завершаных будаўніцтвам, рэканструкцыяй аб'ектаў, зацвярджэнне якіх аднесена да кампетэнцыі Міністэрства.
Курыруе пытанні:
- прыняцця практычных мер па забеспячэнню падпарадкаванымі арганізацыямі патрэбнасці народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у электрычнай і цеплавой энергіі, прыродным і звадкаваным газе, цвёрдых відах паліва;
- каардынацыі вытворчай дзейнасці электраэнергетычнай, газавай і паліўнай прамысловасці;
- арганізацыі перагавораў па пастаўках газу і электрычнай энергіі ў рэспубліку, разгляд ва ўстаноўленым парадку неабходных дакументаў і выпрацоўкі прапаноў Міністэрства ва Урад Рэспублікі Беларусь па ўмовах пастаўкі названых энергарэсурсаў;
- прыняцця арганізацыйных мер па своечасовасці разлікаў за спажытыя энергарэсурсы;
- удзелу ў распрацоўцы планаў па ўмацаванню вытворчай базы падпарадкаваных арганізацый;
- каардынацыі развіцця вытворчай інфраструктуры;
- падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць адносіны ў паліўна-энергетычным комплексе, аналізу практыкі прымянення гэтых актаў;
- каардынацыі работы арганізацый па распрацоўцы праектаў стандартаў, норм і правіл, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;
- каардынацыі дзейнасці арганізацый у забеспячэнні матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі, падрыхтоўкі і правядзення тэндэрных таргоў на закупку тавараў, работ і паслуг;
- забеспячэння мабілізацыйнай падрыхтоўкі арганізацый, каардынацыі і кантролю правядзення мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі, грамадзянскай абароне ў арганізацыях, метадычнага забеспячэння гэтых мерапрыемстваў, вырашэння пытанняў, звязаных са стварэннем і ўтрыманнем мабілізацыйнага рэзерву матэрыяльных каштоўнасцей;
- арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці, удзелу ў падрыхтоўцы праектаў міжнародных дагавораў, якія адносяцца да сферы дзейнасці Міністэрства, прадстаўлення інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных энергетычных арганізацыях;
- забеспячэння правядзення ідэалагічнай работы ў Міністэрстве; узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі.
Кіруе работай:
- Галоўнага вытворча-тэхнічнага ўпраўлення;
- аддзела знешнеэканамічных сувязей;
- мабілізацыйнага органа.
Забяспечвае аператыўнае ўзаемадзеянне і каардынацыю работы:
- Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга",
- Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі "Белпалівагаз",
- ААТ "Белтрансгаз".
Намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Філімонава Р.С.
Біяграфія
Курыруе пытанні:
- распрацоўкі і ажыццяўлення эканамічных рычагоў ва ўзмацненні плацежнай дысцыпліны пры разліках за паліва і энергію;
- эканамічнага аналізу дзейнасці арганізацый, выпрацоўкі мер па забеспячэнню іх эфектыўнага функцыянавання;
- распрацоўкі прагнозных паказчыкаў падпарадкаваных арганізацый і праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі Міністэрства;
- фарміравання цэн і тарыфаў на паліва і энергію;
- арганізацыі работ па бізнес-планаванню развіцця падведамных галін і маніторынг выканання паказчыкаў бізнес-планаў;
- каардынацыі пытанняў у сферах аплаты працы і сацыяльнай палітыкі;
- рэалізацыі ва ўстаноўленым парадку мер па сацыяльнай абароне работнікаў арганізацый Міністэрства, стымулявання павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканалення яе аплаты;
- распрацоўкі праграм структурных пераўтварэнняў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы Міністэрства;
узаемадзеяння з фінансавымі, эканамічнымі, падатковымі, кантрольнымі органамі рэспублікі;
- падрыхтоўкі эканамічных абгрунтаванняў структурных пераўтварэнняў у галіне;
- арганізацыі статыстычнай справаздачнасці ў сістэме Міністэрства.
Узгадняе ад імя Міністэрства дагаворы пазык аб прадастаўленні фінансавых рэсурсаў падведамнымі дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, долі (акцыі) у статутных фондах якіх знаходзяцца ў кіраванні Міністэрства, на:
- развіццё і пашырэнне вытворчасці і яе матэрыяльна-тэхнічнай базы (у тым ліку на стварэнне, набыццё асноўных сродкаў, укараненне новых відаў тэхналогій, іх мадэрнізацыю і рамонт);
- будаўніцтва і ўтрыманне ў належным стане аб'ектаў сацыяльнай сферы (у тым ліку спартыўных збудаванняў);
- папаўненне ўласных абаротных сродкаў (у тым ліку на выплату заработнай платы, аплату паліўных і энергетычных рэсурсаў, набыццё сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых, неабходных для ажыццяўлення вытворчага працэсу), выплату плацяжоў у бюджэт, адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пагашэнне крэдытаў банкаў і працэнтаў па іх, бюджэтных пазык;
- будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў работнікам, якія знаходзяцца ў штатах гэтых юрыдычных асоб і прызнаны ва ўстаноўленым парадку маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Кантралюе:
- выкананне цэн і тарыфаў у сістэме Міністэрства;
- вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці падпарадкаваных арганізацый.
Кіруе работай:
- Галоўнага эканамічнага ўпраўлення;
- аддзела працы, заработнай платы і сацыяльнай палітыкі;
- аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхадзюк М.І.
Біяграфія
Курыруе пытанні:
- стратэгічнага планавання развіцця электраэнергетычнай галіны, у тым ліку ў сферы атамнай энергетыкі, газавай і паліўнай галін;
- каардынацыі работы праектна-тэхналагічных інстытутаў, якія ўваходзяць у склад Міністэрства;
- каардынацыі работ па рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006-2010 гадах і іншых праграм, звязаных з капітальным будаўніцтвам;
- фарміравання інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства;
- распрацоўкі і рэалізацыі інвестыцыйных праграм, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці паліва- і энергазабеспячэння спажыўцоў;
- каардынацыі работ па капітальнаму будаўніцтву і выкананню ўстаноўленых заданняў;
- каардынацыі работы будаўнічых арганізацый;
- распрацоўкі асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі і прапаноў па павышэнню энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, а таксама метадаў іх рэалізацыі;
- рэалізацыі планаў тэхналагічнага і тэхнічнага пераўзбраення падпарадкаваных арганізацый;
- арганізацыі работ па бізнес-планаванню інвестыцыйных праектаў.
Нясе адказнасць за выкананне прынятых дзяржаўных і іншых праграм, якія вызначаюць развіццё энергетычнай галіны, забяспечваюць энергетычную бяспеку рэспублікі ў поўным аб'ёме ва ўстаноўленыя тэрміны, а таксама за мэтавае выкарыстанне капітальных укладанняў у рамках дзеючага заканадаўства ў падпарадкаваных арганізацыях Міністэрства.
Кіруе работай:
- Галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця і інвестыцый;
- Упраўлення кантролю і справаводства.
Намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Рымашэўскі Ю.У.
Біяграфія
Курыруе пытанні:
- фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у галінах;
- каардынацыі работ па рэалізацыі Мэтавай праграмы забеспячэння ў рэспубліцы не менш як 25 працэнтаў аб'ёму вытворчасці электрычнай і цеплавой энергіі за кошт выкарыстання мясцовых відаў паліва і альтэрнатыўных крыніц энергіі на перыяд да 2012 года;
- палівавыкарыстання, распрацоўкі паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі Беларусь (у частцы, што датычыцца Міністэрства);
- каардынацыі навукова-тэхнічнай дзейнасці Міністэрства, распрацоўкі і рэалізацыі Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм;
- арганізацыі і каардынацыі работ па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку ў рамках выканання палажэнняў Кіёцкага пратакола;
- каардынацыі дзейнасці дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду;
- арганізацыі работы па ахове працы і тэхніцы бяспекі, папярэджанню надзвычайных сітуацый на прадпрыемствах галіны;
- кіравання дзяржаўнай маёмасцю і ўладальніцкага нагляду;
- стварэння адкрытых акцыянерных таварыстваў у працэсе прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці.
Заключае дагаворы на выкананне навукова-тэхнічных, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ і работ па падрыхтоўцы і асваенню вытворчасці новых відаў навукаёмістай прадукцыі.
Ажыццяўляе кантроль за мэтазгоднасцю, абгрунтаванасцю кошту работ па заключаных дагаворах, нясе адказнасць за іх выкананне.
Заключае дагаворы бязвыплатнага карыстання маёмасцю рэспубліканскай уласнасці ад імя Міністэрства з гаспадарчымі таварыствамі пры прадастаўленні дзяржаўнай маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне ў працэсе прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці і дадатковыя пагадненні да названых дагавораў.
Падпісвае ад імя Міністэрства энергетыкі дакументы пры фарміраванні праектаў стварэння адкрытых акцыянерных таварыстваў у працэсе прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці.
Заключае ад імя Міністэрства грамадзянска-прававыя дагаворы на ажыццяўленне паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання акцыянерных таварыстваў і іншых юрыдычных асоб, акцыі (долі) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь.
Нясе адказнасць за распараджэнне і кіраванне дзяржаўнай маёмасцю.
Кіруе работай:
- Галоўнага ўпраўлення энергаэфектыўнасці, навукі і дзяржаўнага нагляду;
- аддзела па распараджэнню дзяржаўнай маёмасцю і ўладальніцкаму нагляду.